Авторизація



Опитування

На Вашу думку чи оперативно та змістовно наповнюється на веб-сайті розділ «Новини», чи стає Вам ця інформація у нагоді?
 

Фотогалерея


Свято-Троїцький чоловічий Межирічський монастир, с. Межиріч Острозький р-н Рівненська обл.
Пам'ятки
Свято-Троїцький чоловічий Межирі...




VІ Міжнародная навуковая канферэнцыя “Скарына і наш час” | Друк |
Новини - Нове

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Францыска Скарыны

6 лістапада 2015 года ў г. Гомелі праводзяць VІ Міжнародную навуковую канферэнцыю “Скарына і наш час”.

Прапануюцца наступныя тэмы для абмеркавання:

Эпоха і справы Скарыны

Традыцыі Ф.Скарыны

Нацыянальная мова ў гістарычна-культурным працэсе

Праблемы сучаснай дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі

Вывучэнне розных узроўняў беларускай літаратурнай мовы

Беларуская лексікаграфія

Актуальныя пытанні анамастыкі

Міжмоўная камунікацыя і моўныя кантакты

Дыскусійныя пытанні этналінгвістыкі

Мова і сродкі масавай камунікацыі.

Пераклад і інтэрпрэтацыя тэксту

Стылістыка мастацкага слова

Праблемы літаратуразнаўства

Фальклор –культура – мастацтва

Для удзелу ў канферэнцыі неабходна да 30 верасня 2015 года даслаць на адрас аргкамітэта анкету-заяўку на ўдзел у канферэнцыі.

Тэкст даклада ў электронным варыянце, аб’ѐмам да 5 старонак, выслаць да 1 кастрычніка 2015 г.

Арганізацыйны ўнѐсак эквівалентны 10 доларам ЗША выслаць паштовым пераводам.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў: тэксты дакладаў прадстаўляюцца ў тэкставым рэдактары Miсrosoft Word 97/2000/2003 для Windows праз 1 інтэрвал кеглем Times New Roman, памер 12 пт. Палі: верхняе– 2,0 см, ніжняе – 2,0 см, левае і правае – 2,0 см. Абзац – 1, 25 см. Выдзяленні ў тэксце – курсівам. Спасылкі на літаратуру – у алфавітным парадку, напр.: [1, с. 15]. Спіс выкарыстаных крыніц (памер шрыфта – 11 пт.) – у канцы тэксту. Афармленне літаратуры ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК.

Рабочыя мовы – беларуская, руская, украінская.

Зборнік навуковых артыкулаў плануецца выдаць да пачатку работы канферэнцыі.

Зборнік матэрыялаў канферэнцыі будзе высылацца завочным удзельнікам канферэнцыі толькі ў электронным выглядзе (у фармаце .pdf) на ўказаны імі адрас электроннай пошты пры паўторным запросе на адрас Аргкамітэта пасля заканчэння канферэнцыі. Рассылка праз паштовыя аддзяленні Аргкамітэтам не прадугледжана. Аргкамітэт пакідае за сабою права на адхіленне матэрыялаў, калі яны не адпавядаюць тэматыцы канферэнцыі і тэхнічным патрабаванням.

Выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне – за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Просім да 1 кастрычніка 2015 г. пацвердзіць свой прыезд, неабходнасць у гасцініцы.

Адрас для карэспандэнцыі: 246019, вул. Савецкая, 104, г.Гомель, Рэспубліка Беларусь, УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, кафедра беларускай мовы, Ермаковай Алене Мікалаеўне ці Русай Настассі Мікалаеўне.

Тэл. (8 0232) 602-265 (кафедра беларускай мовы).

E-mail: Ця електронна адреса захищена від спам-ботів, Вам потрібно включити JavaScript для перегляду

http://mspu.by/files/conference/2015/611.pdf