Авторизація



Опитування

На Вашу думку чи оперативно та змістовно наповнюється на веб-сайті розділ «Новини», чи стає Вам ця інформація у нагоді?
 

Фотогалерея


Чавунно-ливарний завод. 1917 рік
Пам'ятки. Рівне
Чавунно-ливарний завод. 1917 рік...

Інше





Адважны Вінцук (Язэп Германовіч) | Друк |
Читальний зал - Волинь - білоруські статті
Вінцук Адважны, бадай мала хто зараз ведае імя гэтага асветніка, місіянера, каталіцкага святара. Асноўную частку свайго жыцця ён прысвяціў служэнню людзям пры дапамозе касцёла. Творы Вінцука гэта, у першую чаргу, байкі, вершы, а таксама пераклады з рускай Крылова, з польскай Красіцкага. Непасрэднай тэматыкай яго твораў была рэлігія. Палессе, як рэгіён, мае сваю адметнасць. Менавіта тут вёскі буйныя і густанаселеныя. А народ – палешукі – своеасаблівы, баязлівы, не любіць зменаў. Палессе і палешукі – героі твораў Вінцука Адважнага. Найбольш цікавым з іх з'яўляецца паэма "Унія на Палессі". Аўтар будуе твор у выглядзе спрэчкі паміж прадстаўнікамі розных канфесій, якія служылі ў мястэчку Альпень, што ў Столінскім раёне на Палессі. І толькі ўважліва аналізуючы сэнс твора, становіцца зразумелым, што гаворка ідзе не пра мястэчковую спрэчку, а пра шматлікія пытанні хрысціянскай еднасці, якія надзённыя і актуальныя і ў сённяшняй рэчаіснасці. Выданне кнігі стала магчымым дзякуючы Берасцейкай радзе Грамадскіх аб'яднанняў "Таварыства беларускай мовы" і "Гісторыка". (Н. Г.)


ЗавантажитиЗавантажити