Авторизація



Опитування

На Вашу думку чи оперативно та змістовно наповнюється на веб-сайті розділ «Новини», чи стає Вам ця інформація у нагоді?
 

Фотогалерея


Вознесіння Господнє. XVІI ст., Волинь
Волинська ікона
Вознесіння Господнє. XVІI ст., В...

Інше





Волкaў М. Да пытання аб існаванні герсы ў браме Мірскага замка | Друк |
Читальний зал - Волинь - білоруські статті
У навуковай літаратуры існуе трывалае меркаванне аб існаванні ў Мірскім замку герсы ці падаючай краты [1, с. 161; 2, с. 208; 3, с. 22; 4, с. LXVI; 7, с. 41; 8, с. 67].
Аднак яно мае выключна гіпатэтычны характар, бо ў пісьмовых крыніцах герса не ўзгадваецца. Двойчы ў інвентарах 1681 г. [10, a. 3.] і 1688 г. [6, a. 14.] узгадваецца т.зв. "узвод" ці пад'ёмны мост, назва якога паходзіць ад польскамоўнага выразу "most zwodzony" [12, s. 14; 15, s. 147; 16, s. 13]. Узвод не трэба блытаць з герсай, якая ў польскамоўных крыніцах і літаратуры называецца "brona" ці "krata dębowa"[9, с. 181; 12, s. 101; 16, s. 13].
Да прыкладу ў апісанні Глускага замка 1755 г. згадваюцца два ўзводы на мосце і асобна "крата дубовая спадаючая ўніз" у браме перад варотамі [5, а. 1 аб.], а па інвентары 1687 года Новы замак у Слуцку меў узвод пасярод маста праз роў [14, s. 71], які, відавочна, не мог быць герсай.
Сам аўтар ідэі аб існаванні герсы ў браме Мірскага замка Юзэф Ядкоўскі ў 1915 г. адзначаў: "ныне ни следов решетки" [4, с. LXVI]. Гіпотэза ж грунтавалася выключна на наяўнасці ўверсе між вонкавай паўцыркулярнай і унутранай стральчатай аркамі брамы з боку мястэчка выцягнутай адтуліны даўжынёй 3,4 м і шырынёй 0,46 м (мал. 1).
Волкaў М. Да пытання аб існаванні герсы ў браме Мірскага замка  / М. Волкаў // Рэстаўрацыя Мірскага замка. Праблема захавання прыроднага і культурнага ландшафтаў : навукова-практычная канферэнцыя, г. п. Мір Гродзенскай вобласці (6 чэрвеня 2010 г.) / [навуковы рэдактар А. А. Ярашэвіч]. – Нясвіж : Нясвіжская ўзбуйненая друкарня, 2012. - C. 48-54.

ЗавантажитиЗавантажити