Авторизація



Опитування

На Вашу думку чи оперативно та змістовно наповнюється на веб-сайті розділ «Новини», чи стає Вам ця інформація у нагоді?
 

Фотогалерея


Ріхтер Святослав Теофілович (20.03.1915-1.08.1997)
Видатні діячі
Ріхтер Святослав Теофілович (20....

Інше





Волкaў М. Нясвіжскі замак у Вялікай Паўночнай вайне | Друк |
Читальний зал - Волинь - білоруські статті
Волкaў М. Нясвіжскі замак у Вялікай Паўночнай вайне / М. Волкаў // Вялікае Княства Літоўскае: Права. Вайна. Дыпламатыя / пад рэд. С. Ф. Сокала, А. М. Янушкевіча. – Мн. : БІП – Інстытут правазнаўства, 2012. – С. 219-238.
Ваенныя кампаніі шведскага і расійскага войскаў на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў час Вялікай Паўночнай вайны (1700-1721 гг.) сталі фатальнымі для большасці фартыфікацыйных збудаванняў краіны, у тым ліку для галоўнай рэзідэнцыі Радзівілаў - Нясвіжскага замка.
Разбурэнне ўмацаванняў было тактычным ходам абодвух бакоў: праціўнікі, найперш шведы, не хацелі пакідаць у сваіх тылах умацаванні, якімі магла скарыстацца варожая армія. Аднак у знішчэнні Нясвіжскага замка ў 1706 годзе быў і іншы аспект.
Ад пачатку вайны VIII ардынат на Нясвіжы канцлер ВКЛ Караль Станіслаў Радзівіл падтрымаў легітымна абранага караля Рэчы Паспалітай Аўгуста ІІ Моцнага, якога Карл ХІІ імкнуўся замяніць Станіславам Ляшчынскім. Тактыка "выпаленай зямлі", альбо жудасныя разбурэнні, якія сеялі шведы ў радзівілаўскіх маёнтках у 1706 годзе была паказальнай і павінна была прымусіць Караля Станіслава перайсці на бок Карла ХІІ. З іншага боку для падтрымкі пазіцый Аўгуста ІІ і яго прыхільнікаў на тэрыторыю ВКЛ былі ўведзены расійскія войскі і казакі, якія, аднак, не здолелі ўратаваць радзівілаўскія маёнткі.
Волкaў М. Нясвіжскі замак у Вялікай Паўночнай вайне / М. Волкаў // Вялікае Княства Літоўскае: Права. Вайна. Дыпламатыя / пад рэд. С. Ф. Сокала, А. М. Янушкевіча. – Мн. : БІП – Інстытут правазнаўства, 2012. – С. 219-238.

ЗавантажитиЗавантажити