Авторизація



Опитування

На Вашу думку чи оперативно та змістовно наповнюється на веб-сайті розділ «Новини», чи стає Вам ця інформація у нагоді?
 

Фотогалерея


Корецька фарфоро-фаянсова мануфактура
Етнографія Волині
Корецька фарфоро-фаянсова мануфа...

Інше





Волкаў М.А. Арганізацыя і забеспячэнне будаўніцтва фартыфікацый у Слуцку пры Багуславе Радзівіле (1654-1669 гг.) | Друк |
Читальний зал - Волинь - білоруські статті
Працяглыя войны сярэдзіны XVII ст. ва Ўсходняй Еўропе сталі, падобна вайне за незалежнасць у Нідэрландах ці Трыццацігадовай вайне ў Нямеччыне, моцным імпульсам для шырокага фартыфікацыйнага будаўніцтва на землях Вялікага Княства Літоўскага. Да найбольш значных фартэцый збудаваных у гэты час належаў горад Слуцк, які належаў канюшаму ВКЛ князю Багуславу Радзівілу (162 0 -1669 гг.). Вялікая колькасць пісьмовых крыніц па гісторыі Слуцка дае магчымасць на прыкладзе гэтага горада-фартэцыі аднавіць арганізацыю і забеспячэнне будаўніцтва фартыфікацый таго часу. Асабліва карыснымі ў гэтым выпадку з'яўляюцца пратаколы сэсій (пасяджэнняў) слуцкага магістрата за 1654-1665 гады [1, 2], а таксама абшырная карэспандэнцыя слуцкіх цывільных адміністратараў і вайскоўцаў з Багуславам Радзівілам.
Традыцыі абарончага будаўніцтва ў Слуцку сягаюць прынаймней у ХІІ ст., калі горад упершыню згадваецца ў летапісах як фарпост Тураўскага княства на мяжы з Полацкім. У XVI - першай палове XVІІ стст. абарончы комплекс горада ўжо складаўся з Верхняга і Ніжняга замкаў, размешчаных пры ўпадзенні ручая Бычок у рэчку Случ, а таксама гарадскіх умацаванняў, якія часткова ці цалкам акольвалі т.зв. Старое места на правым беразе Случы. Пашырана меркаванне, што ўжо ў канцы XVI ст. пры апошніх прадстаўніках роду Алелькавічаў, якія валодалі Слуцкам з XV ст., вакол горада пачалі ўзводзіцца бастыённыя ўмацаванні [3, с. 25; 4, с. 353]. Аднак дакладна сцвярджаць пра будаўніцтва бастыённых фартыфікацый можна толькі пры Янушы Радзівіле, які ажаніўся на апошняй прадстаўніцы роду Алелькавічаў Соф'і і атрымаў у пасаг Слуцк. У рахунках магната за 1619 год згадваецца "ляхавіцкі валмайстар", які працаваў на ўзвядзенні валоў у Слуцку [5, а. 10 адв. ]. Перад гэтым згаданы валмайстар быў задзейнічаны на ўзвядзенні магутнага бастыённага замка вялікага гетмана ВКЛ Яна Караля Хадкевіча (1560-1621 гг.) ў Ляхавічах [6]. Адпаведна і ў Слуцку такога кшталту спецыяліст мусіў працаваць на будаўніцтве ўмацаванняў бастыённага кшталту.
Працяглыя войны сярэдзіны XVII ст. ва Ўсходняй Еўропе сталі, падобна вайне за незалежнасць у Нідэрландах ці Трыццацігадовай вайне ў Нямеччыне, моцным імпульсам для шырокага фартыфікацыйнага будаўніцтва на землях Вялікага Княства Літоўскага. Да найбольш значных фартэцый збудаваных у гэты час належаў горад Слуцк, які належаў канюшаму ВКЛ князю Багуславу Радзівілу (162 0 -1669 гг.).
Вялікая колькасць пісьмовых крыніц па гісторыі Слуцка дае магчымасць на прыкладзе гэтага горада-фартэцыі аднавіць арганізацыю і забеспячэнне будаўніцтва фартыфікацый таго часу. Асабліва карыснымі ў гэтым выпадку з'яўляюцца пратаколы сэсій (пасяджэнняў) слуцкага магістрата за 1654-1665 гады [1, 2], а таксама абшырная карэспандэнцыя слуцкіх цывільных адміністратараў і вайскоўцаў з Багуславам Радзівілам.
Традыцыі абарончага будаўніцтва ў Слуцку сягаюць прынаймней у ХІІ ст., калі горад упершыню згадваецца ў летапісах як фарпост Тураўскага княства на мяжы з Полацкім. У XVI - першай палове XVІІ стст. абарончы комплекс горада ўжо складаўся з Верхняга і Ніжняга замкаў, размешчаных пры ўпадзенні ручая Бычок у рэчку Случ, а таксама гарадскіх умацаванняў, якія часткова ці цалкам акольвалі т.зв. Старое места на правым беразе Случы.
Пашырана меркаванне, што ўжо ў канцы XVI ст. пры апошніх прадстаўніках роду Алелькавічаў, якія валодалі Слуцкам з XV ст., вакол горада пачалі ўзводзіцца бастыённыя ўмацаванні [3, с. 25; 4, с. 353]. Аднак дакладна сцвярджаць пра будаўніцтва бастыённых фартыфікацый можна толькі пры Янушы Радзівіле, які ажаніўся на апошняй прадстаўніцы роду Алелькавічаў Соф'і і атрымаў у пасаг Слуцк. У рахунках магната за 1619 год згадваецца "ляхавіцкі валмайстар", які працаваў на ўзвядзенні валоў у Слуцку [5, а. 10 адв. ].
Перад гэтым згаданы валмайстар быў задзейнічаны на ўзвядзенні магутнага бастыённага замка вялікага гетмана ВКЛ Яна Караля Хадкевіча (1560-1621 гг.) ў Ляхавічах [6]. Адпаведна і ў Слуцку такога кшталту спецыяліст мусіў працаваць на будаўніцтве ўмацаванняў бастыённага кшталту.
Волкаў М. А. Арганізацыя і забеспячэнне будаўніцтва фартыфікацый у Слуцку пры Багуславе Радзівіле (1654-1669 гг.) / М. А. Волкаў // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы : науч. сб. : Вып 5. – Мн. : РИВШ, 2012. – С. 188-204.

ЗавантажитиЗавантажити