Авторизація

Опитування

На Вашу думку чи оперативно та змістовно наповнюється на веб-сайті розділ «Новини», чи стає Вам ця інформація у нагоді?
 
Фотогалерея

Банк, кін. XIX - поч. ХХ ст. вул. Б. Лятошинського, 5 м. Житомир
Пам'ятки. Житомир
Банк, кін. XIX - поч. ХХ ст. вул...

Інше

Волкаў М. Слуцкая цытадэль XVII-XVIII ст. | Друк |
Читальний зал - Волинь - білоруські статті

За час свайго існавання чатырохбастыённая цытадэль у зарэчнай частцы Слуцка ці т.зв. Новым месце мела розныя назвы. У навуковай літаратуры замацавалася назва "Новы замак", аднак яна паўстала нашмат пазней за сам помнік. Першапачаткова слуцкую цытадэль найчасцей называлі "Новай фартэцыяй" [1] . Гэтаксама рана ў крыніцах з'явілася найменне "цытадэль", якое падкрэслівала галоўную функцыю ўмацавання у сістэме гарадскіх фартыфікацый [2] . Яе маглі называць "слуцкай фартэцыяй", хаця найчасцей гэтае азначэнне адносілася ўвогуле да гарадскіх фартыфікацый [3] . У дзённіку Станіслава Незабітоўскага і некаторых лістах канца XVII - пачатку XVIII стст. цытадэль, як правіла, называлася "шанцам" ці "Новым шанцам" [4] . Пазней, у XVIII - ХІХ стст. стала дамінаваць найменне "Новы замак", што прывяло да "састарэння" ранейшага адміністратыўнага цэнтра горада - комплекса Верхняга і Ніжняга замкаў. Таму, калі ў першай палове XVII ст. ў крыніцах фігуравала паняцце "Слуцкі замак" ці проста "замак" [5] , дык з другой паловы XVII ст. пашырылася найменне "Стары замак". Найбольш універсальнай назвай, якая, побач з іншымі, ужывалася на працягу ўсяго існавання ўмацавання, было "цытадэль", таму яно і было вынесена ў загаловак дадзенага артыкула.

З канца XIV да пачатку XVII ст. Слуцак належаў княскаму роду Алелькавічаў. За гэты час горад значна разросся, што дазволіла сынам Юрыя ІІ - Юрыю ІІІ, Аляксандру і Сямёну - падзяліць яго на часткі [6]. Аднак усе тры браты хутка памерлі, а горад у 1600 г. разам з рукою дачкі Юрыя ІІІ Соф'і перайшоў да Януша Радзівіла. Досыць распаўсюджана меркаванне, што бастыённыя ўмацаванні Слуцка і цытадэль былі ўзведзены яшчэ пры апошніх Алелькавічах [7]. Аўтарам гэтай гіпотэзы, відаць, з'яўляецца выкладчык слуцкай гімназіі І. Глебаў, які ў пачатку ХХ ст. пісаў, што ўмацаванні атрымалі ўсе тры часткі: Старое места, Востраў і Новае места. Урэшце, ён наўпрост сцвярджаў, што Новы замак быў пабудаваны яшчэ пры Алелькавічах [8]. Гіпотэзы Глебава прытрымліваўся таксама вядомы даследчык абарончага дойлідства Беларусі М. Ткачоў [9]. А. Грыцкевіч і Л. Калядзінскі былі схільныя адносіць дату з'яўлення фартыфікацыйных ўмацаванняў Слуцка да 1630-1640 г. [10]. Нягледзячы на падтрымку меркавання пра ранні пачатак узвядзення бастыённых умацаванняў вакол Слуцка, Ю. Чантурыя звярнуў увагу на падабенства фартыфікацый Слуцка да праектаў вядомага інжынера-фартыфікатара Адама Фрэйтага, а таму лічыў, што цытадэль магла паўстаць у 1640-60-ыя г. [11].
Ключом для вырашэння гэтай праблемы з'яўляецца накід плана Слуцка з альбома малюнкаў сяр. XVII ст. з архіва Радзівілаў, што захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Менску (мал. 1). [12] Дасюль гэты план не выкарыстоўваўся даследчыкамі, бо ён не мае подпісаў, а таму не быў атрыбутаваны. Аднак параўнанне з пазнейшымі планамі Слуцка паказвае, што гэта план горада на Случы. Найбольш карыснымі ў дадзеным выпадку з'яўляюцца планы першай траціны XVIII ст.: першы аўтарства Якаба Фойгта ( Jacobus ці JakobVoigt) 1704 г., другі - Ягана Георга Максіміліяна фон Фюрстэнхофа ( Johann Georg MaximilianvonFurstenhof) і трэці - Аляксандра Гофаўкса ( Alexander Goffaux) 1731 г. (мал. 2-5). [13] На плане з архіва Радзівілаў адлюстраваны бастыённыя ўмацаванні вакол Старога места з трыма брамамі (Капыльскай, Астроўскай і Ільінскай) і комплекс Верхняга і Ніжняга замкаў. З іншага боку ракі, у Новым месце, прамалявана сетка вуліц і дзве брамы без якіх-кольвек умацаванняў. Адна з гэтых брамаў знаходзілася на месцы пазнейшай цытадэлі. Такім чынам, на момант стварэння дадзенага плана не было ні бастыённых умацаванняў вакол Новага места, ні цытадэлі. З іншага боку, гэта дазваляе абмежаваць час стварэння плана 1655 г., калі паўстала ўласна цытадэль і пачалося насыпанне валоў вакол Новага места. На нашу думку, накід плана Слуцка, як і ўвесь альбом малюнкаў быў выкананы гетманам Янушам Радзівілам [14]. Дапамагчы датаваць гэты план можа больш дакладная атрыбуцыя ўсяго альбома малюнкаў, аднак ужо цяпер зразумела, што гэта самы ранні з вядомых планаў Слуцка.

Волкаў М. Слуцкая цытадэль XVII-XVIII ст. / М. Волкаў // Беларускі гістарычны агляд. - 2012. - Т. 19, сш. 1-2. - С. 31-66.

Завантажити